«Школьны год адлік свой пачынае»

1 верасня 2023 года дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне Закірава Ю.У. У рамках акцыі «Архівы – школе» наведала сярэднюю школу №8 г.Кобрына ў якасці запрошанага госця. Дырэктар прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці лінейкі, прысвечанай Дню ведаў. У сваім выступленні Закірава Ю.У. павіншавала навучэнцаў з пачаткам навучальнага года, пажадала поспехаў у вучобе.

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Заруба С.У. правяла першы адзіны ўрок «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння», які быў прысвечаны Году міру і стварэння. На дадзеным уроку вучні 8«Е» класа даведаліся, што сабой уяўляе прафесія архівіст і якія функцыі выконвае архіў. Для вучняў падчас урока былі прадэманстраваны відэаўрок «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны», дзякуючы якому навучэнцы ўбачылі працэс падшыўкі спраў, і віртуальная выстава «Кобрын – «Маленькі Парыж».

У завяршэнне ўрока вучням быў прадастаўлены раздатачны матэрыял, які змяшчае інфармацыю пра сайты, якія выкарыстоўваюцца для пошуку архіўнай інфармацыі.

 

1. Выступленне на лінейцы сярэдняй школы № 8 г. Кобрына дырэктара архіва Закіравай Ю.У.
2. Правядзенне першага ўрока «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння» загадчыкам аддзела Заруба С.В. у 8 «Е» класе сярэдняй школы № 8 г. Кобрына
3. Хлопцы падчас вывучэння раздатка
4. Вучні за праглядам відэаўрока «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны»