Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» 1 верасня 2023 г. прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года ў ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Бабруйска»

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна 1 верасня 2023 года прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года ў ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Бабруйска», павіншавала педагогаў, дзяцей, бацькоў з Днём ведаў, пажадала пазнавальнага і цікавага навучальнага года.

Сімвалічна, што менавіта 1 верасня 2023 г. споўнілася 35 гадоў, з таго моманту, калі яна і сама пераступіла парог гэтай школы.