Галоўны інжынер Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі М.К. Карулін наведаў урачыстую лінейку ДА «Сярэдняя школа №199 імя Пімена Панчанкі г.Мінска»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архіў-школе» 1 верасня 2023 года галоўны інжынер Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі М.К. Карулін наведаў урачыстую лінейку ДУ «Сярэдняя школа №199 імя Пімена Панчанкі г.Мінска».

Пасля лінейкі М.К. Карулін выступіў перад навучэнцамі 5 «В» класа, дзе расказаў пра сутнасць прафесіі архівіста і прынцыпы архіўнай працы. Асаблівую ўвагу ён удзяліў ролі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў камплектаванні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь