У Дзяржархіве Віцебскай вобласці для навучэнцаў Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» праведзены лекцыя «1 верасня – Дзень ведаў» і аглядная экскурсія

Мерапрыемствы праведзены ў рамках акцыі «Архівы – школе».

Намеснік дырэктара архіва Буевіч Т.У. расказала аб спосабах атрымання адукацыі ў перыяд знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, аб стварэнні савецкай сістэмы адукацыі ў 1920 – 1930-я гг., звярнула ўвагу на тое, што толькі з 1935 г. днём пачатку навучальнага года стала 1 верасня. Да гэтага кожная навучальная ўстанова ўстанаўлівала тэрміны пачатку вучобы самастойна.

Слухачы азнаёміліся са справамі, у якіх расказваецца пра падзеі з жыцця камсамольскай і піянерскай арганізацый Віцебскай вобласці.

Затым навучэнцам паказалі працэс ацыфроўкі архіўных дакументаў на Планетарным сканары.

Скончылася лекцыя экскурсіяй у сховішча былога партархіва Віцебскага абкама КПБ – цяпер архівасховішча Дзяржархіва Віцебскай вобласці па вул.Леніна, 32.

 

1. Пачатак мерапрыемства.
2. У чытальнай зале падчас лекцыі.
3. У чытальнай зале падчас лекцыі.
4. У сховішчы былога партархіва Віцебскага абкама КПБ – цяпер архівасховішча Дзяржархіва Віцебскай вобласці па вул.Леніна, 32.
5. У сховішчы былога партархіва Віцебскага абкама КПБ – цяпер архівасховішча Дзяржархіва Віцебскай вобласці па вул.Леніна, 32.
6. У кабінеце сканавання.
7. Падчас азнакамлення з дакументамі.