Акцыя «Архівы – Школе»
У Дзень ведаў, 1 верасня, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» А.С.Забелінская наведала першы ўрок у 11 класе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Навагрудка», які ў 2023 годзе праходзіў пад назвай «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння».
Дзеці разважалі аб дасягненнях нашай краіны за апошнія гады, аб характэрных рысах беларускага народа і якасцях, якімі павінен валодаць сучасны малады чалавек. Пра навагрудчан, якія ўнеслі ўклад у развіццё навукі, мастацтва, літаратуры, вядомых дзяржаўных дзеячаў, а таксама працаўнікоў раёна, чыя штодзённая стваральная праца накіравана на ўмацаванне нашай незалежнасці, расказала А.С.Забелінская.