Аб правядзенні работнікамі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ўрока, прымеркаванага да Дня ведаў, на тэму – «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння»
1 верасня 2023 г. ва ўсіх школах Беларусі зноў празвінеў званок. Тэма першага ўрока, прымеркаванага да Дня ведаў, – «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння».
У рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі дзяржархіва Брэсцкай вобласці Калустава Г.Д. і Крышчанка В.А. правялі ўрок з вучнямі 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста», падчас якога на падставе архіўных дакументаў школьнікам было расказана аб разбуральных наступствах Вялікай Айчыннай вайны для г. Брэста, аб няпростым перыядзе аднаўлення мірнага жыцця, аб развіцці горада на сучасным этапе.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. праводзіць урок у ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста» |
![]() |
2. Вучні 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста» падчас урока |
![]() |
3. Вучні 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста», загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. у навучальным кабінеце |