Тэматычны ўрок «Баранавічы – горад у маім сэрцы»

1 верасня 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» дырэктар дзяржархіва Шэршань В.І. правяла тэматычны ўрок з навучэнцамі 11 і 8 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 13», прысвечаны Году міра і стварэння. Вольга Іванаўна пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй узнікнення і развіцця роднага горада. Асаблівую ўвагу надала трагічным падзеям у жыцці горада і гараджан у перыяд акупацыі 1941-1944 гг.

Тэматычны ўрок суправаджаўся дэманстрацыяй віртуальнай выставы «Баранавічы – горад у маім сэрцы», падрыхтаванай на аснове дакументаў з фондаў дзяржархіва.