Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ў лінейцы, прысвечанай «Дню ведаў» у падшэфнай школе №1 г.Магілёва

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Набокава Алена Анатольеўна і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва Святлана Віктараўна 1 верасня наведалі лінейку, прысвечаную «Дню ведаў» у падшэфнай школе №1 г.Магілёва, з якой падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і арганізацыі працы па праекце «Юны архівіст» на 2023/2024 навучальны год.

У рамках візіту супрацоўнікі архіва наведалі музей гісторыі школы і прэзентавалі кнігу «Архівы. Нічога, акрамя праўды», якая атрымае годнае месца ў экспазіцыі музея.

Таксама сустрэліся з вучнямі 10 «А» класа, якім распавялі пра прафесію архівіста, пра праект «Юны архівіст» і пазнаёмілі з гісторыяй партархіва шляхам прагляду прэзентацыі.