У Полацку архівісты далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Збярэм дзяцей у школу»

1 верасня дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку Лазаронак Людміла Віктараўна і прафарганізатар Дзічкевіч Марына Міхайлаўна павіншавалі малодшых дзяцей супрацоўнікаў з Днём ведаў. З асаблівым хваляваннем гэтага дня чакала першакласніца Смарчкова Ганна, для якой сёння прагучаў першы ў жыцці школьны званок. Дзецям пажадалі поспехаў у вучобе і новых адкрыццяў.