1 верасня, у Год міру і стварэння, у рамках правядзення акцыі «Архівы — школе», Дзяржархіў у г.Глыбокае сардэчна расчыніў дзверы для школьнікаў 5-га класа Глыбоцкай раённай гімназіі і 8-х класаў сярэдняй школы №2

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў правялі аглядныя экскурсіі па архіве, расказалі пра гісторыю ўстановы, кірункі працы, правілы і ўмовы захоўвання дакументаў.

З мэтай выхавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі, выбудоўвання паважлівага стаўлення да нацыянальных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа на падставе фактаў гісторыі, у чытальнай зале архіва для навучэнцаў школ загадчыкам аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццянай Аўласавай былі праведзены ўрокі на тэму «Генацыд беларускага народа Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна», дзе хлопцы змаглі ўбачыць архіўныя дакументы, якія расказваюць пра акупацыйны рэжым у Глыбоцкім раёне і ўрон, нанесены нямецка-фашысцкімі захопнікамі.