Аб зносе Васкрасенскай царквы
Каменны будынак былой Васкрасенскай царквы быў пабудаваны на месцы больш ранніх драўляных будынкаў касцёла св.Францыска Ксаверыя і калегіума езуітаў у 1700-1740-х гг.
Касцёл быў зачынены ў 1831 годзе ў адказ на паўстанне 1830-1831 гадоў. Пазней яго будынак быў перададзены праваслаўнай царкве, і пераасвячоны ў Васкрасенскую царкву.
У 1929 годзе выканаўчы камітэт Магілёўскай гарадскога Савета дэпутатаў працоўных канфіскаваў будынак у вернікаў, а будынак царквы выкарыстоўваўся як склад канторы «Заготзерно».
Будынкі значна пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сувязі з разбурэннем будынка, 31 мая 1958 года выканаўчы камітэт Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне «Аб зносе напаўразбуранага будынка былой царквы па Першамайскай вул.».
![]() |
ДАМаг. Ф.11. Воп.5. С.193. Л.449. |
![]() |