Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ва ўрачыстых лінейках, прымеркаваных да Года міру і стварэння

Дзень ведаў – гэта свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, святла, першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступае школьны парог.

Па ўсёй краіне 1 верасня сардэчна сустракаюць школы сваіх выхаванцаў, а таксама гасцей, якія спяшаюцца павіншаваць з Днём ведаў настаўнікаў і першаклашак.

Спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы прынялі ўдзел ва ўрачыстых лінейках, прымеркаваных да Года міру і стварэння, пад назвай «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння» і павіншавалі з пачаткам новага навучальнага года вучняў, педагогаў, бацькоў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 12 г.Оршы», дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы», дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы».