Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

У Дзень ведаў 1 верасня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Таццяна Рыськова і вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка наведалі ўрачыстую лінейку ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Крычава», затым правялі ўрок у 6-м класе «Будзем памятаць нашу гісторыю». У канцы ўрока Таццяна Рыськова прэзентавала і падарыла ў гістарычны музей школы сумеснае выданне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА «Архівы. Нічога, акрамя праўды».