Аб адкрыцці навучальных заняткаў пяхотных курсаў каманднага складу Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў Магілёве

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе Загад аб адкрыцці навучальных заняткаў пяхотных курсаў каманднага складу
рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў Магілёве. Камандныя пяхотныя курсы былі арганізаваны ў Магілёве ў канцы 1918 года і размясціліся ў будынку былога жаночага епархіяльнага вучылішча па вул. Быхаўскай. Урачысты пачатак заняткаў адбыўся 1 лютага 1919 года. Выкладчыкамі сталі былыя афіцэры царскай арміі, якія перайшлі на бок савецкай улады. Шэрагі курсантаў папоўнілі чырвонагвардзейцы, накіраваныя павятовымі ваенкаматамі Магілёўскай і іншых губерняў. Першы выпуск курсантаў прайшоў 15 чэрвеня 1919 года і адзначыўся мітынгам, на якім прысутнічаў старшыня УЦВК СССР М.І. Калінін.