Дакументы БДАМЛМ у Заслаўі
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у падрыхтоўцы навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка», ініцыятарам і стваральнікам якога з’яўляецца Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе».
Архіў-музей перадаў для экспанавання і папулярызацыі копіі ўнікальных дакументаў з фонду пісьменніка Х. С. Шынклера – 120-гадовага юбіляра гэтага года, ураджэнца г. Заслаўе. Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца дакументы перыяду 1941-1942 гг. – гэта ліставанне Хвядоса Сяргеевіча з жонкай, сябрамі і калегамі-пісьменнікамі.
Дакументы можна ўбачыць на выставе ў музейна-выставачным комплексе ГКМЗ «Заслаўе» з 22 жніўня. Урачыстая прэзентацыя праекта адбудзецца ў дзень 120-гадовага юбілея Хвядоса Шынклера ў яго родным горадзе.