Візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

18 жніўня 2023 года адбыўся візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). На агульным сходзе працоўнага калектыву А.Л.Воінаў уручыў узнагароды работнікам архіва за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацыі навукова-папулярнага выдання «Архівы. Нічога, акрамя праўды».

Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык аддзела публікацый НАРБ С.В.Кулінок. Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена: намесніку дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай, загадчыку аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.Г.Шапавал-Канапацкай. Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена вядучаму архівісту аддзела публікацый НАРБ І.А.Шырокаму.

Шчыра віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі, жадаем новых здзяйсненняў і далейшых поспехаў у працы!

 

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў выступае перад працоўным калектывам НАРБ
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў уручае Ганаровую грамату загадчыку аддзела публікацый НАРБ С.В.Кулінку
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў уручае Падзяку намесніку дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў уручае Падзяку загадчыку аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.Г.Шапавал-Канапацкай
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў уручае падзяку вядучаму архівісту аддзела публікацый НАРБ І.А.Шырокаму
Калектыў НАРБ на агульным сходзе