Правядзенне экскурсіі для незанятых навучэнцаў СШ №7 г. Гродна
23 жніўня 2023 г. у Год міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродне праведзена аглядная экскурсія для незанятых навучэнцаў СШ № 7 г. Гродна.
Школьнікам расказалі пра гісторыю стварэння архіва, склад дакументаў, іх рэжым захоўвання.
Для наведвальнікаў архіва таксама была праведзена экскурсія па выставачнай зале, архівасховішчам, навукова-даведачнай бібліятэцы.
Рабяты з цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.