Аб удзеле архіва ў адкрыцці музея Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці

22 жніўня 2023 года ў Год міру і стварэння, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў дзяржаўнай статыстыкі супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ў асобе дырэктара архіва Набокавай А.А. і загадчыка аддзела Шэўчык Т.У. прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці музея Вялікай Айчыннай вайны Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. У музеі таксама сабраны дакументы даваеннага, пасляваеннга перыядаў дзейнасці органаў статыстыкі вобласці, асобная зала прысвечана сучаснай гісторыі абласнога статупраўлення. У музейных экспазіцыях прадстаўлены і звесткі аб работніках кіравання, выяўленыя ў дакументах архіва грамадскіх аб’яднанняў.

Дырэктар архіва Набокава А.А. у сваёй прамове павіншавала супрацоўнікаў абласнога статупраўлення з адкрыццём музея і з надыходзячым прафесійным святам. Дырэктар прэзентавала сумеснае выданне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА «Архівы. Нічога, акрамя праўды», якое заняло ганаровае месца ў экспазіцыях музея.