23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” штогод 23 жніўня адзначаецца прафесійнае свята – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.
Звесткі аб колькасці і складзе насельніцтва, асноўных паказчыках развіцця дзяржавы і грамадства, стане навакольнага асяроддзя маюць найважнейшае эканамічнае, сацыяльнае, палітычнае і навуковае значэнне.
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прадстаўлены шырокі комплекс дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця органаў дзяржаўнай статыстыкі ў нашай краіне з пачатку XX стагоддзя і да цяперашняга часу. Да іх адносіцца кіраўніцкая дакументацыя (пастановы, загады, цыркуляры, інструкцыі, планы і інш.), статыстычныя справаздачы, зборнікі, звесткі аб асноўных паказчыках развіцця эканомікі, матэрыялы аб правядзенні і распрацоўцы вынікаў перапісаў насельніцтва (асабістыя лісткі апытання насельніцтва, уладальныя ведамасці, пасяленчыя спісы гаспадароў, кантрольныя лісты, спісы населеных пунктаў, агітацыйныя плакаты). Акрамя таго, у архіве захоўваюцца дакументальныя крыніцы па правядзенні школьных, сельскагаспадарчых і іншых спецыялізаваных перапісаў.
Гэтыя дакументы адлюстроўваюць не толькі працэсы збору дэмаграфічных, сацыяльных і эканамічных звестак, але і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння сямейнай гісторыі і пошуку звестак аб сваіх продках.
![]() |
1. Загад № 15 Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ ад 23 жніўня 1920 года па Цэнтральным статыстычным бюро. |
![]() |
2. Бланк пасяленнага спісу гаспадароў са статыстычнымі звесткамі аб колькасці жыхароў і населеных пунктаў Дрычынскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай акругі (паводле звестак Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года). |
![]() |
3. Агітацыйны матэрыял з заклікам удзельнічаць ва Усесаюзным перапісе насельніцтва 1959 года. |
![]() |
4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 жніўня 1987 года аб пераўтварэнні Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР у Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы. |
![]() |
5. Структура цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта БССР па статыстыцы. 8 лютага 1988 г. |
![]() |
6. Агітацыйны плакат з заклікам удзельнічаць у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 1999 года. |