22 жніўня 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «Мы адзіныя. Мы – гэтай краіны працяг»

22 жніўня 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГом) адбыўся круглы стол «Мы адзіныя. Мы – гэтай краіны працяг».

У працы круглага стала прынялі ўдзел: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Крэч А.З., старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ткач Л.А., першы сакратар Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Музыка А.С., старшыня саюза афіцэраў Навабеліцкага раёна Лебедзеў Ю.В., сакратар Навабеліцкай раённай арганізацыі Камуністычная Партыя Беларусі Шкірэеў Н.В., загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГом Аляксандравіч З.А.

Ва ўступным слове Л.А. Ткач прадставіла ўдзельнікаў круглага стала, а таксама азнаёміла калектыў абласнога архіва і актыў маладзёжных грамадскіх арганізацый горада Гомеля з працай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

«Наша місія – аб’яднаць грамадства для дасягнення стваральных мэт. Толькі разам мы зможам адказаць на маштабныя выклікі сучаснасці і ўпэўнена рухацца наперад!», – адзначыла Л.А. Ткач.

У працяг сустрэчы выступіла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГв Аляксандравіч З.А. У сваім дакладзе Зоя Анатольеўна расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва.
Растлумачыла гасцям, як паступаюць дакументы на пастаяннае захоўванне ў архіў, якія патрабаванні прад’яўляюцца да прыёму дакументаў ад арганізацый.

У рамках круглага стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу А.З. Крэч у сваім выступленні звярнула ўвагу прысутных на тое, чаму так важна жыць у адзінстве і згодзе, умець чуць і падтрымліваць адзін аднаго, падкрэсліўшы важнасць усеагульнага інфармавання ў гэтым пытанні.

У адкрытым дыялогу, эксперты выказалі сваё кампетэнтнае меркаванне па вышэйпаказанай тэме, абмяняліся досведам працы з моладдзю. Падвядучы вынікі, спікеры далі вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні, падзякаваўшы адзін аднаму за канструктыўны і цікавы дыялог.