Цэнтральная лабораторыя ўдзельнічае ў акцыі «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»

Кіраўніцтва дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» напярэдадні новага навучальнага года прыняло рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі 8 супрацоўнікам, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту.

Прафсаюзны камітэт таксама на сваім пасяджэнні вырашыў вылучыць грашовыя сродкі на дапамогу членам прафсаюза – бацькам навучэнцаў для набыцця школьных прылад.