Рабочая паездка А.Л.Воінава ў Магілёўскую вобласць

16-17 жніўня 2023 г. праходзіць рабочая паездка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Магілёўскую вобласць.

16 жніўня 2023 г. А.Л.Воінаў і намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводстве Г.У.Качаткова наведалі Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ходу работ на аб’екце «Рэканструкцыя будынка, размешчанага па адрасе: г.Магілёў, вул. К.Маркса, 23».

У рамках рабочай паездкі адбылося наведванне мемарыяльнага комплексу «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава», з ускладаннем кветак да помніка.

Працягнулася рабочая паездка наведваннем Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Крычаве, дзе А.Л.Воінавым была праведзена сустрэча з працоўным калектывам.

17 жніўня 2023 г. у ходзе рабочай паездкі А.Л.Воінаў наведаў Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці, дзе азнаёміўся з работай архіва, асноўнымі напрамкамі дзейнасці, а таксама пастаяннымі экспазіцыямі па матэрыялах архіўных фондаў.

У гэты ж дзень А.Л.Воінаў наведаў Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску, дзе была праведзена сустрэча з працоўным калектывам архіва, а таксама былі разгледжаны пытанні, якія стаяць перад архіўнай установай.

 

Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці
Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці
Аб’ект «Рэканструкцыя будынка, размешчанага па адрасе г. Магілёў, вул. к. Маркса, 23»
Аб’ект «Рэканструкцыя будынка, размешчанага па адрасе г. Магілёў, вул. к. Маркса, 23»
Мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава»
Мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава»
Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве
Занальны дзяржаўны архіў У г.Крычаве
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці
Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску