Падпісанне пагаднення БДАКФФД і Гімназіі №1 г. Дзяржынска

10 жніўня 2023 г. у рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” і ДУА “Гімназія №1 г. Дзяржынска”.

Пагадненне накіравана на ўдасканаленне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, архіўнай справы, абмену інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы, у тым ліку ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта “Юны архівіст”. Мэтай гэтага ўзаемадзеяння з’яўляецца папулярызацыя архіўных дакументаў, абмен вопытам і сумесны пошук эфектыўных форм і механізмаў ідэалагічнага суправаджэння вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне духоўнасці і маральнасці ў грамадстве, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі, фарміраванне маральна-патрыятычных. настрояў, павышэнне грамадзянскай свядомасці.

Намеснік дырэктара архіва Алена Міронаўна Грыневіч уручыла дырэктару гімназіі № 1 г.Дзяржынска Валерыю Леанідавічу Скуратовічу навукова-папулярнае выданне “Архівы. Нічога, акрамя праўды”.

 

Намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч і дырэктар Гімназіі №1 г. Дзяржынска Валерый Леанідавіч Скуратовіч падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтвее
Намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч уручае кнігу «Архівы. Нічога акрамя праўды» дырэктару Гімназіі №1 г. Дзяржынску Валерыю Леанідавічу Скуратовічу