«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў ДУА «Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф. Маргелава»

9 жніўня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» наведалі з экскурсіяй навучэнцы аздараўленчага лагеру дзённага знаходжання для адораных дзяцей «Эрудыт» ДУА «Рэчыцкая раённая гімназія імя В.Ф. Маргелава». Дзеці падрабязна пазналі пра калекцыю дакументаў, якая знаходзіцца на пастаянным захаванні ў архіве. Іх увазе былі прадстаўлены найстарэйшыя дакументы, датаваныя 1926-1927 гг.

Для юных гасцей быў праведзены ўрок «Прафесія – архівіст», на якім яны пазнаёміліся з работай супрацоўнікаў архіва па камплектаванню фондаў і афармленню спраў. Таксама гімназістам былі прадэманстраваны навуковыя выданні з бібліятэчнага фонду Рэчыцкага дзяржархіва і дзеючая стацыянарная выстава аб горадзе Рэчыцы.