Адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Пракапцова «Пад знакам бясконцасці»
Работнікі БДАКФФД прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, прысвечанай 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пракапцова, мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдата мастацтвазнаўства, ганаровага прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, ганаровага акадэміка, а таксама 25-годдзю яго працы на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусі. Калегі мелі магчымасць аднымі з першых павіншаваць мастака з юбілеем і пазнаёміцца з яго творчасцю. Сярод прадстаўленых палотнаў, пачынаючы з васьмідзесятых гадоў ХХ стагоддзя, – карціны розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама карціны, напісаныя падчас мастацкіх акцый у Віцебску. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 35 работ з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея, Музея горада Мінска, карпаратыўнай калекцыі ААТ “Прыёрбанк” і асабістай калекцыі аўтара.
Выстава працягнецца да 9 верасня 2023 года.
![]() |
Удзельнікі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі жывапісу Уладзіміра Пракапцова |
![]() |
Мастак Уладзімір Пракапцоў |
![]() |
Намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч віншуе мастака Уладзіміра Пракапцова з юбілеем |
![]() |
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Алена Іванаўна Траццяк, мастак Уладзімір Пракапцоў і намеснік дырэктара БДАКФФД Алена Міронаўна Грыневіч |
![]() |
Інфармацыя пра мастака |
![]() |
Мастак Уладзімір Пракапцоў у сваёй працы «Гармонія зямная і нябесная. Памяці Веры» |