ХХІ Архіўныя чытанні ў БДАМЛМ
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 5 кастрычніка 2023 г. запрашае на навуковую канферэнцыю «ХХІ Архіўныя чытанні. Юбіляры 2023 года: лёс і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў».
Чытанні адбудуцца ў Мінску 5 кастрычніка 2023 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4.
Вітаюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў культуры, літаратуры, выяўленчага мастацтва, музыкі, кінематографа.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара просім дасылаць да 25 верасня 2023 г. на электронны адрас info@bdamlm.by.
Даведкі па тэлефонах: 242-51-88, 316-47-81.
Матэрыялы канферэнцыі плануецца апублікаваць у штогадовым альманаху БДАМЛМ «Аўтограф». У сувязі з тым, што альманах з 2024 г. трансфармуецца ў рэцэнзаванае навуковае выданне, пададзены тэкст артыкула мусіць быць аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці па спасылцы.