Аб правядзенні конкурса «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва»
У выкананне пункта 2 Пратакола даручэнняў Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка, якія былі дадзены 3 лютага 2023 г. у ходзе пашыранага пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству «Аб выніках работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2022 год і задачах на 2023 год», у перыяд з 1 верасня па 30 лістапада 2023 г. будзе праводзіцца конкурс «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва».
Конкурс будзе праводзіцца па намінацыях: «Лепшая чытальная зала рэспубліканскага архіва», «Лепшая чытальная зала абласнога дзяржаўнага архіва», «Лепшая чытальная зала занальнага дзяржаўнага архіва».
У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва» конкурс арганізуецца і праводзіцца Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў.
У якасці суарганізатара Конкурсу выступае грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства архівістаў».
Конкурс праводзіцца адзін раз на два гады (па няцотных гадах). Даты правядзення Конкурсу, склад Рэспубліканскай конкурснай камісіі па арганізацыі, правядзенні і ацэнцы ўдзельнікаў конкурсу «Лепшая чытальная зала дзяржаўнага архіва» аб’яўляюцца загадам дырэктара Дэпартамента.