Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб прадстаўленні кнігі «Архівы. Нічога, акрамя праўды» работнікам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

26 ліпеня 2023 г. для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь праведзены тэматычны занятак з удзелам загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінка.

Мерапрыемства было прысвечана выпуску навукова-папулярнага выдання «Архівы. Нічога, акрамя праўды» — сумеснага праекта Міністэрства юстыцыі і БелТА, на старонках якога скрозь прызму архіўных матэрыялаў раскрываюцца малавядомыя факты нацыстскага генацыду на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі М.М.Скамарошчанка паведаміў прысутным аб афіцыйнай прэзентацыі праекта, якая адбылася 6 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а таксама зачытаў прывітальны ліст да чытачоў ад Міністра юстыцыі Сяргея Хаменка, які адкрывае навукова-папулярнае выданне.

С.В.Кулінок расказаў аб тым, як праходзіла рэалізацыя праекта «Архівы. Нічога, акрамя праўды», падрабязна спыніўся на структуры і змесце выдання. Выступоўца звярнуў увагу на тое, што выданне ў электронным выглядзе размешчана ў адкрытым доступе (у прыватнасці, на інтэрнэт-сайтах Міністэрства юстыцыі і «Архівы Беларусі»), што дазваляе гарантаваць максімальны інфармацыйны ахоп зацікаўленай аўдыторыі.

Спікер таксама расказаў удзельнікам мерапрыемства аб правядзенні нацыстамі двух акцый «Т-4» і «Акцыі-1005» — малавядомых сюжэтаў генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

М.М.Скамарошчанка зачытвае прывітальнае слова Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка
Выступленне С.В.Кулінка
Выступленне С.В.Кулінка
Удзельнікі мерапрыемства
Удзельнікі мерапрыемства