Аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і гімназіі № 21 г. Мінска

20 ліпеня 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) у рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы — школе» адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве архіва і гімназіі № 21 г. Мінска.

Указанае пагадненне накіравана на ўдасканальванне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, архіўнай справы, выхавання, навукі, абмена інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай працы, у тым ліку ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта «Юны архівіст». Мэтай гэтага ўзаемадзеяння з’яўляецца папулярызацыя архіўных дакументаў, абмен вопытам і сумесны пошук новых эфектыўных форм і механізмаў ідэалагічнага суправаджэння навучальнай, навуковай і выхаваўчай працы, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне духоўнасці і маральнасці ў грамадстве, фарміраванне маральна-патрыятычных настрояў, павышэнне грамадзянскай свядомасці, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод моладзі.

У рамках правядзення мерапрыемства вучні гімназіі № 21 азнаёміліся з арыгінальнымі дакументамі па гісторыі і дзейнасці 2-й Мінскай партызанскай брыгады і змаглі адабраць найбольш цікавыя з іх для ўключэння копій ў экспазіцыю музея, які зараз ствараецца ў гімназіі.

Дырэктар архіва А.К. Дземянюк уручыў дырэктару гімназіі № 21 В.У. Нямковіч навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога, акрамя праўды», а таксама некаторыя дакументальныя выданні, падрыхтаваныя НАРБ.

Таксама для дэлегацыі з гімназіі № 21 была арганізавана аглядная экскурсія па архіву.

 

1. А.К.Дземянюк і В.У. Нямковіч падпісваюць пагадненне аб супрацоўніцве
2. А.К. Дземянюк і В.У. Нямковіч абменьваюцца пагадненнямі аб супрацоўніцтве
3. Пад час уручэння дырэктару гімназіі № 21 В.У. Нямковіч навукова-папулярнага выдання «Архівы. Нічога, акрамя праўды»
4. Вучні гімназіі № 21 пад час падпісання пагаднення
5. Вучні вывучаюць архіўныя дакументы
6. У адным з архівасховішчаў
7. Пад час экскурсіі па архіву