Віртуальная выстава «Кобрын – «Маленькі Парыж»

У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» загадчыкам аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Зарубай С.У. падрыхтавана віртуальная выстава «Кобрын – «Маленькі Парыж» (PDF, 7,73 Mb).

Выстава створана на аснове архіўных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне», адкрытых інтэрнэт-крыніц і змяшчае копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы ўзнікнення горада, развіцця прамысловасці і культуры, у тым ліку ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.