Аб стварэнні Клімавіцкага краязнаўчага музея
Сёння раённы гісторыка–краязнаўчы музей – гэта ўстанова, якая выступае адначасова сацыяльна-культурным інстытутам, навукова-даследчым і культурна-адукацыйным цэнтрам у галіне краязнаўства.
У архіўным фондзе Магілёўскага аблвыканкама ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» маецца сумесная пастанова Магілёўскага абкама КПБ(б) і выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных «Аб адкрыцці краязнаўчага музея ў г.Клімавічы» ад 21 чэрвеня 1975 года № 60/17-287.
Варта адзначыць, бюро ЦК КПБ(б) прыняло рашэнне аб стварэнні музея толькі 11 ліпеня 1978 года, а адчыніў дзверы для наведвальнікаў музей з 24 ліпеня 1984 года.