Папаўненне фонда музыказнаўца І.Г.Нісневіча (№236)
19 ліпеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва абдылася сустрэча са сваякамі (унучкамі і праўнучкай) вядомага музыказнаўца, музычнага крытыка Ізідара Герасімавіча Нісневіча (фонд №236). Яны перадалі дакументы свайго знакамітага продка, сярод якіх асаблівую цікавасць выклікаюць біяграфічныя матэрыялы, індывідуальныя і сямейныя фотаздымкі.