Аб перадачы фотадакументаў па гісторыі горада Стоўбцы на пастаяннае захоўванне ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
18 ліпеня адбылася сустрэча работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў з Назаранка Людмілай Станіславаўнай, падчас якой быў падпісаны дагавор аб перадачы фотадакументаў па гісторыі горада Стоўбцы на пастаяннае захоўванне ў архіў, намечаны планы далейшага супрацоўніцтва.
Л.С.Назаранка – педагог, усё жыццё працавала ў гімназіі №1 горада Стоўбцы. Апошнія 10 гадоў прысвяціла краязнаўчай рабоце, падчас якой сабрала калекцыю фотадакументаў па гісторыі горада. Людміла Станіславаўна спадзяецца, што ў горадзе будзе створаны краязнаўчы музей, і яе калекцыя ўвойдзе ў яго экспазіцыю. У архіў яна перадала лічбавыя копіі фотадакументаў.
У калекцыю, прынятую на пастаяннае захоўванне, увайшлі 146 аблічбаваных фотадакументаў за 1920-1990 гады. Асноўная частка дакументаў прысвечана гімназіі №1 горада Стоўбцы (Польская гімназія №923 імя Тадэвуша Галоўкі, Руская сярэдняя школа №3). Таксама ў калекцыі прадстаўлены віды г. Стоўбцы, групавыя і партрэтныя здымкі жыхароў горада.
![]() |
Педагог, краязнаўца Л.С.Назаранка (справа) і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.У.Дубатоўка падчас сустрэчы |
![]() |
Фотадакументы, перададзеныя на пастаяннае захоўванне ў архіў |