17 ліпеня ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведаў вядомы гукарэжысёр, прадзюсер Віктар Сямёнавіч Морс
17 ліпеня ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведаў вядомы гукарэжысёр, прадзюсар Віктар Сямёнавіч Морс.
Віктар Сямёнавіч – ураджэнец Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, скончыў электратэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута кінаінжынераў, звыш 20 гадоў працаваў гукарэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм», працаваў дырэктарам тэлепраграмы «Аншлаг» на тэлеканале РТР. У цяперашні час пражывае ў Маскве. Віктар Морс – неаднаразовы лаўрэат прэміі кінастудыі «Беларусьфільм» за лепшую працу гукарэжысёра, уладальнік залатога медаля імя Юрыя Тарыча, вядомы сваімі кінаработамі «Дзікае паляванне караля Стаха», «Вянок санетаў», ваеннай драмай «Ідзі і глядзі» і многімі іншымі.
Віктар Сямёнавіч азнаёміўся з працай архіва, падзяліўся з архівістамі сваім вопытам работы. Была дасягнута дамоўленасць аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве па абмену вопытам, а таксама аб перадачы на пастаяннае захоўванне фотадакументаў, якія характарызуюць развіццё беларускай кінематаграфіі.
![]() |
Гукарэжысёр В.С. Морс |
![]() |
Гукарэжысёр В.С. Морс і работнікі архіва галоўны захавальнік фондаў А.К.Кот і загадчык лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Г.А.Бурковіч |