Загад № 1 камісарыята земляробства Беларускай Савецкай Рэспублікі

30-31 снежня 1918 года ў Смаленску на VI канферэнцыі арганізацый РКП(б) Заходняй вобласці была створана Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі.

У ноч з 30-га на 31-е снежня 1918 года ў Смаленску, быў абнародаваны Маніфест аб утварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). У склад новаўтворанай Рэспублікі ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская і Смаленская губерні.

У сувязі са стварэннем ССРБ быў ліквідаваны абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй камуны (скарочана Аблвыкамзах), а падначаленыя яму аддзелы, установы і арганізацыі былі скасаваныя.

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў архіўным фондзе Быхаўскага павятовага зямельнага аддзела пры Быхаўскім павятовым выканаўчым камітэце Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў захавалася копія загаду камісарыята земляробства Беларускай Савецкай рэспублікі за № 1 ад 4 студзеня 1919 года.

У адпаведнасці з гэтым загадам, Магілёўскі губернскі і павятовыя зямельныя аддзелы перайшлі ў падпарадкаванне камісарыята земляробства Беларускай Савецкай Рэспублікі.