«Пра ўдзел работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у творчым вечары і прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова «Таямніцы багемнага віру»
13 ліпеня 2023 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прынялі ўдзел у творчым вечары кінарэжысёра, калекціянера БДАФККД Уладзіміра Арлова прэзентацыі яго кнігі «Таямніцы багемнага віру» ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Мерапрыемства прайшло ў працяг адукацыйна-музейнага праекта «Простыя словы».
Уладзімір Арлоў – беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно, які стварыў дзясяткі мастацкіх і дакументальных фільмаў, якія складаюць залаты фонд Белтэлерадыёкампаніі. Уладзімір Арлоў, з якім архіў звязвае шматгадовае супрацоўніцтва, перадаў у архіў вялікую калекцыю фота- і кінадакументаў, што ілюструюць культурнае жыццё Беларусі.
Падчас творчага вечара У.Арлоў расказаў аб сустрэчы з Я.Коласам, аб тым, як праходзілі здымкі, аб вопыце сваёй рэжысёрскай дзейнасці.
![]() |
1. Кінарэжысёр У.Арлоў падпісвае кнігу для наведвальніка падчас творчага вечара і прэзентацыі кнігі «Таямніцы багемнага віру» ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (12 ліпеня 2023 г., г.Мінск, БДАКФФД, фота М.В. .Новікава) |
![]() |
2. Загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Т.П.Новікава падчас наведвання творчага вечара і прэзентацыі кнігі «Таямніцы багемнага віру» ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа<2> г.Мінск, БДАКФФД, фота Н.В.Новікава) |