Аб адкрыцці выставы архіўных дакументаў «Гісторыя мяняецца, а святы застаюцца»
У холе Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта адкрыта выстава архіўных дакументаў «Гісторыя мяняецца, а святы застаюцца». Дакументы, прадстаўленыя для экспанавання ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае», прапануюць наведвальнікам забыцца пра будныя дні і ўзгадаць пра святочныя.
Святы – гэта заўсёды радасныя падзеі для многіх, магчымасць адпачыць, забыцца пра будзённыя справы. Дакументы расказваюць аб тым, якія афіцыйныя святы адзначалі ў 1919 годзе. Не ўсе яны дайшлі да нашага часу. На сённяшні дзень са спісу святочных дзён 1919 года чырвонымі днямі календара засталіся Новы год, 1 Мая і 7 лістапада.