Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў святочным мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Работнікі Дзяржархіва ў г.Оршы прынялі ўдзел у святочным мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
3 ліпеня Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень г.Мінск быў вызвалены ад нямецкай акупацыі. Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе. Значэнне памяці аб нашай агульнай перамозе не ведае сабе роўных, бо за спробамі сказіць яе значэнне – барацьба за змяненне нашай свядомасці. Павага да гістарычнага мінулага фарміруе пачуццё нацыянальнага гонару, вучыць любіць Радзіму.
Многія пакаленні беларусаў імкнуліся да незалежнасці. На гістарычным шляху да яе нашаму народу прыйшлося перажыць найцяжкія этапы, вытрымаць каласальны палітычны ціск. І сёння ў нас ёсць унікальная магчымасць жыць у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця, унутраную і знешнюю палітыку. Гэтым можна ганарыцца і варта шанаваць.