Наведванне супрацоўнікамі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі выставы кітайскіх тавараў і паслуг

29 і 30 чэрвеня 2023 года па запрашэнню Мінскай гарадской арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый дзве групы супрацоўнікаў БелНДЦЭД пабывалі на сумеснай выставе кітайскіх і беларускіх тавараў і паслуг.

Экспазіцыя размясцілася на тэрыторыі Гандлёва-выставачнага цэнтра беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень».

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі павільёны, якія прадстаўляюць вытворцаў культыватараў, вадзяных помпаў і іншай кампактнай тэхнікі, так неабходнай нашым дачнікам і садоўнікам.

На выставе быў прадстаўлены і шэраг вытворцаў аўтакампанентаў для розных відаў аўтамабіляў: тармазныя сістэмы, генератары, іншае электраабсталяванне.

Цэнтрам прыцягнення экспазіцыі сталі аўтамабілі і электрамабілі, створаныя кітайскімі вытворцамі з індустрыяльнага парка «Вялікі Камень». Наведвальнікі маглі пасядзець унутры, зазірнуць у багажныя аддзяленні і ў маторныя адсекі экспанатаў. На некаторых узорах была абазначана і прыкладная цана рэалізацыі.