Стварэнне віртуальнай экскурсіі «Сховішча гісторыі» ДУ «НГАБ у г.Гродна»

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» прадстаўляе віртуальную экскурсію па архіве «Сховішча гісторыі».

Дадзеная экскурсія дае магчымасць акунуцца ў асаблівую атмасферу архіва, зазірнуць у чытальную залу і навукова-даведачную бібліятэку, выставачную залу, пабываць у архівасховішчах, азнаёміцца з працэсам аблічбоўкі, рэстаўрацыі і пераплёту дакументаў, а таксама з некаторымі рэдкімі дакументамі.

Наведаць дадзеную экскурсію можна ТУТ.