Лекцыя «Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў афіцыйных дакументах і дзённіках беларускіх пісьменнікаў»
22 чэрвеня 2023 года, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, для калектыва Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталляй Мізон была прачытана лекцыя на тэму «Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў афіцыйных дакументах і дзённіках беларускіх пісьменнікаў».
Калегі пазнаёміліся з дакументамі з фондаў архіва-музея, якія адлюстроўваюць падзеі першых ваенных дзён, змаглі адчуць перажыванні людзей, што апынуліся сведкамі і ахвярамі маштабнай трагедыі ХХ стагоддзя. Размова ішла пра лёс краіны і асобы, пра злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў і гераізм звычайных грамадзян, пра выбар кожнага ў экстрэмальнай сітуацыі, пра ролю літаратуры і мастацтва ў ваенны час.
Прадстаўленыя аўдыторыі дакументы (друкаваныя выданні, дзённікавыя запісы, творчыя напрацоўкі мастакоў, літаратараў, музыкантаў і інш.) былі яскравым доказам непераможнага духу беларускага народа. Прысутныя далучыліся да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання ў знак памяці ўсіх, хто набліжаў Перамогу.