Звесткі аб выніках перапісу насельніцтва ў акупаваным г. Магілёве
Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ўстанова “Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці” прадстаўляе звесткі аб выніках перапісу насельніцтва, праведзенага ў акупаваным нацыстамі г. Магілёве ў жніўні 1941 года. Лічбы наглядна дэманструюць скарачэнне агульнай колькасці гарадскіх жыхароў у выніку ваенных дзеянняў, а таксама паказваюць колькасць яўрэйскага насельніцтва, якое неўзабаве было адселена ў гета і затым знішчана гітлераўцамі.