Экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы №5 г.Навагрудка
19 чэрвеня 2023 г. гасцямі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» сталі навучэнцы сярэдняй школы №5 г.Навагрудка, для якіх экскурсія ў архіў аказалася першай.
А.С.Забелінская пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй установы, складам і храналагічнымі рамкамі дакументаў, якія захоўваюцца, працэдурай камплектавання архіва, асаблівасцямі прафесіі архівіста. У чытальнай зале навучэнцы азнаёміліся з дакументамі, якія расказваюць аб аднаўленні народнай гаспадаркі Навагрудчыны ў першыя пасляваенныя гады, якія прадстаўлены на стэндавай выставе «Навагрудчына пасляваенная: аднаўленне і развіццё». Акрамя гэтага рабяты набылі і практычныя навыкі ў архіўнай справе: падшывалі справы, нумаравалі лісты, клеілі канверты для ўлажэнняў.
Завяршылася аглядная экскурсія наведваннем архівасховішчаў, дзе дзеці ўбачылі багатую дакументальную спадчыну нашага рэгіёна.