Узнагароджанне Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Дыпломам другой ступені Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

З 6 па 11 чэрвеня Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД), сумесна з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С.Лупіновіча, прыняў удзел у працы 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2023».

Штогадовы ўдзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Беларга» стаў для БДАКФФД добрай традыцыяй і выдатным спосабам для прыцягнення новых карыстальнікаў і папулярызацыі фондавых дакументаў.

За актыўны ўдзел у мерапрыемствах 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2023» Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў быў узнагароджаны Дыпломам другой ступені Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.