Фотадакументальная выстава, прысвечаная Дню медыцынскага работніка
15-16 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі праходзіць фотадакументальная выстава, прысвечаная Дню медыцынскага работніка. Свае матэрыялы на ёй прадставілі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
Таксама ўвазе гасцей была прадстаўлена інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі», прысвечаная партызанскаму і падпольнаму руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і заснаваная на дакументах унікальнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва, партала «Партызаны Беларусі», матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Экспазіцыі выклікалі жывую цікавасць гасцей урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных прафесійнаму святу медыцынскіх работнікаў Беларусі, і дазволілі ўсім зацікаўленым акунуцца ў гісторыю дзейнасці прадстаўнікоў адной з самых высакародных прафесій.
![]() |
1. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі В. М. Дзянісаў знаёміць дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі А.Л. Воінава з матэрыяламі выставы |
![]() |
2. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі В. М. Дзянісаў знаёміць гасцей мерапрыемства з матэрыяламі выставы |
![]() |
3. Заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. А. Старасценка знаёміць госця мерапрыемства з матэрыяламі выставы |
![]() |
4. Заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. А. Старасценка знаёміць гасцей мерапрыемства з матэрыяламі выставы |
![]() |
5. Госці мерапрыемства знаёмяцца з матэрыяламі інтэрактыўнай выставай «Партызаны Беларусі» |
![]() |
6. Госці мерапрыемства знаёмяцца з матэрыяламі інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі» |
![]() |
7. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дзямянюк і заг. Аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М. А. Старасценка знаёмяць госця мерапрыемствы з матэрыяламі выставы |