Аб мерапрыемстве ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

12 чэрвеня 2023 г. дзяржархіў Брэсцкай вобласці наведала другая група хлопчыкаў і дзяўчынак з летняга лагера «Эрудыт» сярэдняй школы №16 г.Брэста.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб тым, што такое архіў, якія дакументы захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага была звернута на дакументы архіва, якія сведчаць аб трагічным перыядзе акупацыі Брэстчыны ў 1941-1944 гг.

Таксама для дзяцей была праведзена віктарына «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў.

Мерапрыемства завяршылася агляднай экскурсіяй па архіве з наведваннем архівасховішча.