Установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведала ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Магілева»
13 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Магілёва».
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Таццяна Шэўчык распавяла пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі работы ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці».
Вядучы архівіст Святлана Брузгіна азнаёміла школьнікаў з тэматычнымі выставамі дакументаў, распавяла аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб партызанскім руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Святлана Барцулёва правяла аглядную экскурсію па архіве, падчас якой навучэнцы наведалі архівасховішча, даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў, убачылі асабліва каштоўныя архіўныя экзэмпляры.
Для гасцей была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Гісторыя партархіва».
У завяршэнні экскурсіі навучэнцы з задавальненнем асвоілі кароткі курс машынапісу на механічнай друкаванай машынцы.