Экскурсія і кіналекторый для вучняў і настаўнікаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» і ДУА «Гімназія г.Дзяржынска»

13 чэрвеня 2023 г. стала багатым і насычаным на падзеі днём для работнікаў архіва. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных да Году міру і стварэння, акцыі «Архівы-школе» і Міжнароднаму тыдню архіваў работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў была праведзена экскурсія для вучняў і настаўнікаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» і 2 кіналекторыя для вучняў і настаўнікаў ДУА «Гімназія г.Дзяржынска». Агульная колькасць наведвальнікаў архіва склала каля 80 чалавек.

У час наведвання архіва госці змаглі азнаёміцца з выставай «Цяжкі шлях да Перамогі». Выставачную экспазіцыю аб’ядноўвае 6 стэндаў: «Краіна ў агні», «Акупаванае дзяцінства», «Храмы пад варожым прыцэлам», «Рэспубліка-партызанка», «Цяжкі шлях да Перамогі», «Подзвіг несмяротны». Вучні і настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска» наведалі аддзелы тэхнічнага кантролю, алічбоўвання дакументаў і лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў.

У чытальнай зале архіва вучням і настаўнікам ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» і ДУА «Гімназія г.Дзяржынска» было расказана аб архіўнай справе ў Рэспубліцы Беларусь і аб асноўных вехах станаўлення і развіцця БДАКФФД, а таксама вучні і настаўнікі змаглі азнаёміцца з друкаванай прадукцыяй архіва, фотатэхнікай і рознымі відамі носьбітаў кінавідэа- і фонадакументаў, якія выкарыстоўваліся ў мінулым – фотаапаратамі, відэакасетамі, грампласцінкамі, магнітнымі стужкамі, пазітыўнай і негатыўнай фотастужкай.

Завяршылася наведванне архіва для вучняў і настаўнікаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» праглядам фрагментаў кінафільма «Обратный отсчет. Белорусский космос. Секретная тема» (2011 г.), а для вучняў і настаўнікаў ДУА «Гімназія г.Дзяржынска» праглядам дзвюх частак дакументальнага фільма «Освобождение Советской Белоруссии» (1944 г.).

 

1. Вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата А.Ф.Чарненка падчас правядзення экскурсіі для вучняў і настаўнікаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска»
(13 чэрвеня 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД)
2. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» знаёмяцца з рознымі відамі носьбітаў кінавідэа- і фонадакументаў падчас экскурсіі
(13 чэрвеня 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД)
3. Настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» знаёмяцца з рознымі відамі носьбітаў кінавідэа- і фонадакументаў падчас экскурсіі
(13 чэрвеня 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД)
4. Архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела тэхнічнага кантролю Т.Д.Шышко знаёміць вучняў і настаўнікаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» з працай аддзела
(13 чэрвеня 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД)
5. Вучні ДУА «Гімназіі г.Дзяржынска» знаёмяцца з рознымі відамі носьбітаў кінавідэа- і фонадакументаў падчас кіналекторыя
(13 чэрвеня 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД)
5. Вучні ДУА «Гімназіі г.Дзяржынска» знаёмяцца з рознымі відамі носьбітаў кінавідэа- і фонадакументаў падчас кіналекторыя
(13 чэрвеня 2023 г., Мінская вобл., БДАКФФД)