Экскурсія працаўнікоў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў гонар 63-годдзя ўстановы
10 чэрвеня 2023 года, у рамках мерапрыемстваў да 63-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), калектыў установы наведаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту – музей пад адкрытым небам, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей.
Работнікі БДАМЛМ наведалі экспазіцыйныя сектары «Цэнтральная Беларусь», «Паазер’е» і «Падняпроўе», азнаёміліся з асаблівасцямі традацыйнай забудовы паселішчаў у розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах нашай краіны.