Майстар-клас ад архівістаў

9 чэрвеня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы – школе», Года міру і стварэння і Міжнароднага дня архіваў Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі вучні сярэдняй школы № 7 г. Кобрына.

Дзеці пабывалі на майстар-класе «Юны архівіст», падчас якога супрацоўнікі архіва паказалі якім чынам дакументы праходзяць поўную архіўную апрацоўку перад тым, як паступіць на пастаяннае захоўванне.

Вучням таксама правялі аглядную экскурсію па архіве, прадэманстравалі стэндавыя выставы. У завяршэнні мерапрыемства школьнікі адгадвалі загадкі на архіўную тэматыку.

 

Дзеці падчас майстар-класа
Вучні сярэдняй школы № 7 г. Кобрына падчас адгадвання загадак